Колледж имени А.Е. Ларина

Каталог продукции и услуг

Адвечны голас Радзімы (25 лютага)

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвяссціў Дзень роднай мовы, каб хоць ў такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

У гульні прынялі ўдзел тры каманды: “Зорка”, “Валошкі”, “Разумны бусел”. Юнакі і дзяўчаты адгадывалі загадкі, складалі вершы, успаміналі старыя рэчі дамашняга абіходу, перакладалі з рускай мовы на беларускую.

Скончылася мерапрыемства разгадваннем крыжаванкі, апорныя словы якой нагадалі ўдзельнікам яшчэ раз тэму сустрэчы.

Перамагла каманда “Зоркі” у складзе: Шарыпава Наталля, Сялецкая Лізавета, Зімін Яраслаў, Харкевіч Антон.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умерлі,” – папярэджваў больш за сто гадоў назад Францішак Багушэвіч.

Бібліятэкарь Бязмен Т.А., выхавальнік Зямлюк Л.С.